Юнацкая вуліца (Гомель)
Юнацкая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Двойчы мае выхад на вуліцу Ніжнюю. Дае пачатак безыменнаму правулку ў кірунку да вуліцы Агарэнкі[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З гісторыіПачала фарміравацца з канца 1920-х гадоў. Будавалася на землях, што ўводзіліся ў зварот у выніку асушэння Бязоднага балота і прылеглага азярца. Тут знаходзіліся драўляная школа і млын. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[2]. Да 1957 года вуліца называлася Камсамольскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля[3]. Верагодна, што назва «Юнацкая» прымеркаваная да VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які адбываўся ў Маскве з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года. У канцы 1950-х гадоў частка прысядзібных участкаў жыхароў вуліцы Юнацкай зведала ўразанне, у выніку якога сфарміравалася вуліца 40 год БССР[4]. СучаснасцьНа вуліцы знаходзяцца:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia