Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч
![]() Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч (руск.: Никодим Силиванович; 25 снежня 1834, в. Цынцавічы, Вілейскі раён — 1918 ці 1919) — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму было прысвоена званне класнага мастака 3 ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака 2 ступені, а там ужо і 1 ступені. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Карціны мастака знаходзяцца па ўсім свеце. Адна з іх — «Салдат з хлопчыкам» — знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Яшчэ адна — «У цямніцы» — захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[2]. Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia