Карпаратыўная калекцыя БелгазпрамбанкаКарпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5]. ГісторыяПачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі. Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10]. У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12] Мастакі калекцыіМастакі Парыжскай школы з Беларусі
Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школыАўтары праекта «Арт-Беларусь»Выставы
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia