Ніна Барысаўна Ватацы
Ніна Барысаўна Вата́цы[1] (14 мая 1908, Вендэн — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[2]. БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[2]. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года[3]. Памерла 3 жніўня 1997 года ў Мінску. Пахаваная на калумбарыі Паўночных могілак (рад №100)[3]. Навуковая дзейнасцьДрукавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia