Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка
Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (23 ліпеня 1944, Чытa, Расія) — савецкая і беларуская артыстка балета, балетмайстар. Заслужаная артыстка Расіі (1973). У 2005 годзе за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва атрымала медаль Францыска Скарыны.[1] БіяграфіяУ 1963 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча, у 1965—1985 гадах выкладала ў ім. Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) тэатрах оперы і балета. Сярод яе партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Фея Бэзу («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш. Танцоўшчыца яркіх, насычаных харэаграфічных вобразаў і востраканфліктных сітуацый, Н. Дзьячэнка арганічна спалучала задуму балетмайстра са сваімі багатымі выразнымі магчымасцямі і акцёрскім тэмпераментам. Найбольш ярка гэта праявілася ў спектаклі «Іспанскія мініяцюры», дзе яна выступіла не толькі як выканаўца адной з галоўных партый, але і як асістэнт балетмайстра. Выступленне Н. М. Дзьячэнкі ў дывертысментах з яе партнёрам І. Шапавалавым было вельмі запамінальным. Фрагмент іх выступлення ўвайшоў у фільм «І зноў прэм’ера», які быў зняты ў 1981 годзе Пермскай студыяй тэлебачання і прысвечаны творчасці Н. Дзьячэнкі.[2] З 1986 года педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 года — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча. З 1992 года — балетмайстар, з 1993 — галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Сярод пастановак на беларускай сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П. Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж. Германа, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, «Капялюш Напалеона» О. Штрауса , «Цыганскі барон» І. Штрауса. Сям’я
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia