Ніна Міхайлаўна Тарас
Ніна Міхайлаўна Тара́с[2], сапраўднае прозвішча — Жданук (15 мая 1916, в. Заполле, цяпер Навагрудскі раён — 12 снежня 2006) — беларуская паэтэса, перакладчыца. Біяграфія![]() Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1930—1934), затым у Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыла ў 1936. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 годзе вярнулася ў родную вёску, у 1938 годзе пераехала ў Ліду. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1940). У 1942—1944 гадах — сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага ў Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў раённай газеце «Уперад» (1944—1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945—1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951—1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Мінску. У 1957 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыла ў Мінску. ТворчасцьДэбютавала ў друку ў 1936 (віленскія перыядычныя выданні). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні…»). Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia