Ніна Пятроўна Дудчык
Ніна Пятроўна Дудчык (16 красавіка 1923, в. Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 30 мая 2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяАтрымала сем класаў адукацыі, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1951 года працавала звеннявой па вырошчванні лёну ў калгасе «Бальшавік», ураджайсць складала 6-7 ц з гектара. У 1957 годзе калгас «Бальшавік» быў пераўтвораны ў саўгас «Брэсцкі», да якога далучаны яшчэ чатыры калгасы. Тады ж за вёскай Косічы заклалі ферму буйной рагатай жывёлы, загадваць якой назначылі Ніну Дудчык. Па выніках працы за 1964 года загадчыцу фермы Н. П. Дудчык занеслі ў Кнігу гонару Брэсцкага раёна. 20 красавіка 1965 года калектыву фермы прысвоена ганаровае званне «Брыгада камуністычнай працы» і ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг саўгаса. 22 сакавіка 1966 года загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы Н. П. Дудчык удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». Займалася грамадскай дзейнасцю. Двойчы яе выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў. Некалькі гадоў была членам прэзідыума абласнога Савета прафсаюзаў, дэлегатам XIII і XIV з’ездаў прафсаюзаў СССР. Ездзіла на нарады і злёты жывёлаводаў, перадавала свой вопыт працы. 28 снежня 2009 года ўдастоена звання Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна. Памерла 30 мая 2011 года. Пахавана на старых могілках «Косічы». 2 ліпеня 2014 года на доме, дзе жыла Ніна Пятроўна, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia