Вялікія Косічы
Вялі́кія Ко́січы[1] (трансліт.: Vialikija Kosičy, руск.: Великие Косичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Троцкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XV стагоддзя ўладанне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтка Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр пацвердзіў гэты запіс. Пад 1567 годам пазначана ў попісе літоўскага войска. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1860 годзе вёска ў складзе маёнтка Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косічаў і навакольных вёсах сумесна са свяшчэннікамі Качалоўскім і Савіцкім пабудавалі праваслаўную царкву са званіцай. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасная ўправа (з 1890 года ў в. Чэрні), праваслаўная царква, карчма. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучылася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. ![]() У 1905 годзе сяло — цэнтр Косіцкай воласці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак (9 жыхароў). У сяле быў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых абшчын; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Косіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У студзені 1950 года арганізаваны калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32. У 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя». 4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутар Малькі[2]. Насельніцтва
СлавутасціЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia