Кошалева
Ко́шалева[1] (трансліт.: Košalieva, руск.: Кошелево) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 12 км на ўсход ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на поўначы — меліярацыйны канал. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1618 годам згадваецца як фальварак. Пасля пракладкі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю 29 лістапада 1871 года, пачаў дзейнічаць чыгуначны паўстанак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia