Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка (8 мая 1933, Віцебск[1] — 15 сакавіка 2024[1]) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964). БіяграфіяНарадзілася ў сям’я дзяржаўнага службоўца, таму сям’я часта пераязджала, у 1933 годзе жыла ў Ленінградзе, пазней у Растове-на-Доне, у 1940 годзе ў Маскву, дзе бацька працаваў у наркамаце Ваенна-марскіх сіл. У 1943 годзе Ніна Давыдзенка здала ўступныя іспыты ў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская акадэмія харэаграфіі), якая напярэдадні вярнулася з эвакуацыі. Падчас вучобы Давыдзенка танчыла ў спектаклях савецкіх харэографаў Асафа Месерэра і Касьяна Галейзоўскага. Пасля заканчэння вучылішча, па размеркаванні, у 1951 годзе Ніна Сцяпанаўна накіравана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета), на сцэне якога танцавала больш за 20 гадоў. У 1953 годзе балерына атрымала галоўную партыю Ларысы ў пастаноўцы «Аповесць пра каханне» Васіля Залатарова. Гэтая праца адкрыла ёй дарогу да вяршынь творчасці. Пазней Ніна Давыдзенка выканала вядучыя партыі ў трох балетах Чайкоўскага — «Лебядзінае возера» (Адэта-Адылія), «Шчаўкунок» (Маша) і «Спячая прыгажуня» (Аўрора). У 1955 годзе, ужо як салістка балета, атрымала званне Заслужанай артысткі Беларускай ССР, а ў 1964 годзе — Народнай артысткі БССР. У 1957 годзе атрымала прэмію Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета. З 1963 года член КПСС. У 1973 годзе Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка завяршыла кар’еру танцоркі, але не сышла з балета. Наступныя дзесяць гадоў была педагогам-рэпетытарам у Вялікім тэатры Беларусі, затым займала тую ж пасаду ў Тэатры музычнай камедыі. Адной са знакамітых яе вучаніц — Народная артыстка Беларусі Інэса Душкевіч. У 1988—2000 гадах Ніна Давыдзенка была мастацкім кіраўніком студыі класічнага танца «Арабеск» Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Адначасова працавала ў Акадэміі музыкі, была рэпетытарам па балеце фальклор-тэатра «Госціца». Затым выкладала ў харэаграфічным каледжы класічны танец, дзе працавала да смерці. Памерла 15 сакавіка 2024 года ва ўзросце 90 гадоў[2]. Партыі ў балеце
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia