Выбранніца (балет)
Выбранніца — балет у 3-х дзеяннях Яўгена Глебава па матывах паэм Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган».[1] Лібрэта А. Вярцінскага і А. Дадышкіліяні. Гісторыя пастановакБыў пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 28 мая 1969 года. Дырыжор — Т. Каламійцава, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — Я. Чамадураў. Наталька — А. А. Карзянкова, Машэка — М. Г. Грышчанка, Князь — Л. С. Чэхаўскі, Няўзіра — К. М. Малышава.[2] У 1970 годзе музыка балета ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР. 20 чэрвеня 1970 года балет быў пастаўлены Новасібірскай дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор — Г. Арлоў, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — А. Марозаў. На Усесаюзным конкурсе ў адзначэнне 100-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна музыка балета ўдастоена ганаровага дыплома.[2] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia