Озія (цар іўдзейскі)
![]() Озія (іўр.: עֻזִּיָּהוּ, што значыць Мая моц — Іегова; грэч. Οζίας; лац.: Ozias), таксама вядомы як Азарыя (іўр.: עֲזַרְיָה грэч. Αζαρις; лац.: Azarias) — дзясяты цар Іўдзейскага царства, сын Амасіі. Паводле Бібліі, стаў царом ва ўзросце 16 год і панаваў на працягу 52 год, гады яго кіравання Іўдзеяй — з 791 па 740 да н.э. У гады яго валадарства Іўдзейскае царства дасягнула перыяду росквіту. БіяграфіяОзія характарызуецца як богабаязны цар, які падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Падчас эканамічнага ўздыму краіны сабраў вялізнае па тых часах войска ў 300 000 чалавек, з якім скарыў суседнія варожыя народы: Філістымлян, Аравіцян, Аманіцян. Адбудаваў вежы Іерусаліма, а таксама шматлікія вежы і замкі па ўсяму царству. Адначасова падтрымліваў земляробства ў краіне. У Іерусаліме цар назапасіў вялікую колькасць ваеннай амуніцыі, а таксама пабудаваў ваенныя машыны. Слава пра яго багацце і моц распаўсюдзілася далёка за межы Палесціны. У апошнія гады жыцця з-за вялікай славы яго сэрца ўзганарылася. Цар уздумаў у Іерусалімскім Храме прынесці ахвяру, для чаго ўвайшоў у Святое Храма, што маглі рабіць толькі першасвятары. Іўдзейскія святары малілі цара не рабіць такога бясчынства, але цар з ахвярніцай увайшоў у Святое. У гэты момант Озія быў паражоны праказай. Апошнія гады свайго жыцця, у адпаведнасці з ізраільскімі законамі наконт праказы, цар жыў у асобным доме, у той час як краінай кіраваў яго сын Іяфам. Пахаваны цар у Іерусаліме, але асобна ад магіл продкаў, таму што гаварылі, што «ён пракажоны». У год смерці Озіі быў пакліканы на служэнне прарок Ісая. Прарок Амас паведамляе, што падчас валадарання Озіі ў Іўдзеі адбылося землетрасенне. Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, землетрасенне магло адбыцца ў Палесціне каля 760 г. да н.э. У 1931 была знойдзена так званая «таблічка Озіі». На ёй на старажытнаяўрэйскай мове напісана: «Тут ляжаць косці Озіі. Не адчыняць». Вучоныя адносяць таблічку да 30-70 гадоў н.э. і звязваюць яе напісанне з перапахаваннем Озіі падчас перабудовы другога Храма. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia