Іяхонія
![]() Іяхонія, Яхонія (іўр.: יְכָנְיָה; у Ф. Скарыны — Іяхін[10]) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іякіма, цар іўдзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе Царстваў — у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іякім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Матфаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара[10]. Згодна з вавілонскай хронікай, Іерусалім капітуляваў 2 Адара (16 сакавіка) 597 г. да н.э.:
Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia