Олівер Сміціс
Олівер Сміціс (англ.: Oliver Smithies; 23 ліпеня 1925 — 10 студзеня 2017) — англа-амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2007) за адкрыццё прынцыпаў ўвядзення спецыфічных генных мадыфікацый ў мышэй з выкарыстаннем эмбрыянальных ствалавых клетак. БіяграфіяОлівер Сміціс нарадзіўся ў Галіфаксе (Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія). У 1951 годзе яму была прысвоена ступень магістра, а пазней ступень доктара фізіялогіі. З 1953 па 1960 гады Сміціс працаваў у медыцынскай даследчай лабараторыі ў Таронцкага ўніверсітэта, а з 1960 да 1988 года ў лабараторыі ўніверсітэта Вісконсін-Мэдысан . З 1988 года ён пачаў працаваць прафесарам лабараторыі паталогіі і лабараторнай медыцыны ўніверсітэта Паўночнай Караліны. З дапамогай распрацаваных ім методык ён праводзіў генетычныя даследаванні мышэй. Ён і Марыа Капекі, незалежна адзін ад другога, здзейснілі важныя адкрыцці ў галіне спецыфічных генных мадыфікацый ў мышэй з выкарыстаннем эмбрыянальных ствалавых клетак. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia