Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл (англ.: University of North Carolina at Chapel Hill) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Чапел-Хіл у штаце Паўночная Караліна. Агульная характарыстыкаГэта флагман сістэмы Паўночна-Каралінскага ўніверсітэта. Пасля заснавання ў 1789 годзе ўніверсітэт упершыню пачаў набіраць студэнтаў у 1795 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах. Заснаваны ў 1789 годзе Генеральнай Асамблеяй штата як Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт. З 1963 года вядомы пад цяперашняй назвай. У дадзены момант ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў. Член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая існуе з 1900 года і аб'ядноўвае вядучыя даследчыя ВНУ ЗША. Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 9 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 23 лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі і 51 стыпендыята Родса. Сярод іншых вядомых выпускнікоў — прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт ЗША, 38 губернатараў штатаў, 98 членаў Кангрэса ЗША і 9 членаў кабінета міністраў, а таксама генеральныя дырэктары кампаній, алімпійцы і прафесійныя спартсмены. Вядомыя выпускнікі
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia