Джэніфер ДаўднаДжэніфер Эн Дудна (англ.: Jennifer Anne Doudna; нар. 19 лютага 1964[1][2], Вашынгтон) — амерыканскі вучоны, біяхімік, даследчык геномікі, адна са стваральніц тэхналогіі рэдагавання геному CRISPR-Cas9. Працы пераважна прысвечаны структурнай біялогіі і біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2020, сумесна з Эманюэль Шарпанцье) за распрацоўку метаду рэдагавання геному. Атрымала вядомасць як даследчык РНК-інтэрферэнцыі і першаадкрывальнік тэхнікі рэдагавання геному CRISPR. У 2012 годзе ў сваёй працы Дудна і Эманюэль Шарпанцье сталі першымі, хто прапанаваў, што механізм CRISPR/Cas9 можа быць выкарыстаны для запраграмаванага рэдагавання генаў, што расцэньваецца як адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі біялогіі. Доктар філасофіі (1989), прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза (з 1997), член Нацыянальных Акадэміі навук (2002) і Медыцынскай акадэміі (2010) ЗША, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia