Ордэн «За храбрасць» (Балгарыя)
Ордэн «За храбрасць» (балг.: Орден «За храброст».) — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царства Балгарыі. Ордэн быў уведзены Указам князя Аляксандра Батэнберга 1 студзеня 1880 года для заахвочвання вайскоўцаў, якія праявілі мужнасць і гераічнасць на полі боя. Ордэн быў скасаваны 15 верасня 1946 года, пасля запанавання ў Балгарыі камуністычнага ўрада, аднак узнагароджаныя раней атрымлівалі знакі да 1950 года. Яго змяніў падобны рэспубліканскі ордэн, які існаваў у трох ступенях. 13 чэрвеня 2003 года з некаторымі змяненнямі ордэн быў адноўлены ў ранейшым выглядзе і сёння з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыі. Ордэн «За храбрасць»Ордэн «За храбрасць» — самы першы балгарскі ордэн, таксама з’яўляўся найвышэйшай узнагародай Княства Балгарыі аж да 1908 года, калі Балгарыя была агалошаная незалежным царствам, і быў уведзены ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, які стаў новай найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай. Палажэнне аб узнагародзе
АпісаннеОрдэн «За храбрасць» мае чатыры асноўныя ступені, адну спецыяльную ступень і чатыры ступені крыжа. Ордэн мае Вялікі крыж, 4 ступені і 2 класа, для ўзнагароджвання афіцэраў, а таксама 4 жаўнерскія ступені. Вайсовым святарам і музыкам, якія праявілі адвагу і самаахвяраванне на поле боя, вручалась узнагарода без мячоў: Узнагароджванне праводзілася паслядоўна, з 4-ай да 1-ай ступені. Вялікі крыж ордэна «За храбрасць»Мог уручацца толькі вярхоўнаму балгарскаму правіцелю. Существуют пяць эмісій, различающихся між сабой.
I ступень Ордэна «За храбрасць»Існуе чатыры эмісіі. Уручаўся балгарскім і замежным генералам, гэтак жа як і кіраўнікам іншых краін. Усяго ўзнагароджана 32 чалавекі, ад імператара Аляксандра II да маршала Фёдора Талбухіна[3]. II ступень Ордэна «За храбрасць»Існуе дзве эмісіі. Уручаецца генералам, якія камандуюць баявымі злучэннямі не менш за дывізію. III ступень I класа Ордэна «За храбрасць»Існуе тры эмісіі. Уручаўся камандуючым ад брыгады да дывізіі. III ступень II класа Ордэна «За храбрасць»Існуе пяць эмісій. Уручаўся старшаму афіцэрскаму саставу (ад капітана да палкоўніка). У выключных выпадках малодшым афіцэрам. IV ступень I класа Ордэна «За храбрасць»Існуе сем эмісій. Уручаўся сярэдняму і малодшаму афіцэрскаму саставу. IV ступень II класа Ордэна «За храбрасць»Існуе дзесяць эмісій. Апошняя за балгара-нямецкую вайну 1944—1945 гадоў. Уручаўся малодшаму афіцэрскаму саставу. Воінскі крыж «За храбрасць»![]() Узнагароды для «ніжніх чыноў», гэта значыць сяржантаў і радавых, былі ўведзены адначасова з афіцэрскімі. I і II ступені былі пазалочаныя, а III і IV ступені — пасрэбраныя. Акрамя таго, воінскія крыжы былі менш за афіцэрскія па памеру (33—34 мм), з больш вузкай жычкай. Ступені адрозніваліся паміж сабой наяўнасцю ці адсутнасцю банта на стужцы.
пазалочаны з бантам 1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
пазалочаны без банта 1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
посрэбраны з бантам 1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
посрэбраны без банта 1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна У 1917 годзе ў Балгарыі адмовіліся ад напісання i перад галоснымі, як гэтае прынята ў стараславянскай мове. Новыя правілы знайшлі адлюстраванне і ў малюнку ўзнагароды. На зваротным боку крыжа традыцыйнае «Българія» было зменена на «България». Рэспубліканскі ордэн «За храбрасць»Палажэнне аб узнагародзе
Апісанне (2) Ордэн «За храбрасць» носіцца на блакітнай стужцы і мае тры ступені — першую, другую і трэцюю, і дзве катэгорыі — з мячамі (уручаецца вайскоўскім асобам) і без мячоў (уручаецца цывільным асобам), носіцца на грудзіне:
(3) Ордэнам «За храбрасць» з мячамі ўзнагароджваюцца вайскоўцы:
Знакі ордэна
Цікавыя факты![]() Апазнавальны знак ВПС Балгарыі 1937—1940 гг. З 1937 па 1940 год выява знака ордэна «За храбрасць» IV-й ступені I-га класа выкарыстоўвалася ў якасці апазнавальнага знака ВПС Балгарыі, прыметна, па аналогіі з «Жалезным крыжам» — традыцыйнай эмблемай ВПС Нямеччыны. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia