Ордэн Святых РоўнаапостальныхКірыла і Мяфодзія (балг.: Орден «Светите Равноапостоли Кирил и Методий») — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода царства Балгарыя, уведзена 18 мая1909 года ўказам цара Фердынанда I. Ім узнагароджваліся вайсковыя, духоўныя і цывільныя асобы, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
За час існавання ордэна ім былі ўзнагароджаны 9 балгараў і 52 замежнікі.
Пасля вераснёвага перавароту ў Балгарыі і запанавання левых сіл ордэн быў ліквадаваны. Сёння ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ўсё яшчэ захоўваецца Балгарскім Царскім домам у выгнанні, як дынастычная ўзнагарода.
Палажэнне аб узнагародзе
Для ўзнагароджвання вайсковых, духоўных і цывільных асоб, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
Апісанне
Знак і ланцуг ордэна
Знак орэна
Ланцуг ордэна
Вялікі Магістарскі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Памер знака:
75 мм х 75 мм
28 звенняў:
14 з балгарскімі львамі, 7 с вензелямі Фердынанда I, 7 з бурбонскімі ліліямі.
З’яўляецца прывілегіяй толькі цара Балгарыі, як Вярхоўнага Магістра ордэна.
Вялікі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Памер знака:
75 мм х 75 мм
24 звенні:
12 з балгарскімі львамі, 6 з вензелямі Фердынанда I, 6 з бурбонскімі ліліямі
Малы ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Памер знака:
75 мм х 75 мм
26 эліпсападобных звенняў.
Даўжыня ланцуга 50 см.
Вялікі крыж ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Памер знака:
75 мм х 75 мм
няма
Носіцца на шырокай стужцы аранжавага колеру ленте цераз правае плячо.
Узнагароджаныя ордэнам
Падданыя Балгарыі:
Фердынанд I, цар Балгарыі (Вялікі Магістарскі ланцуг);