Знішчальнік![]() Знішчальнік — баявы самалёт, прызначаны для знішчэння самалётаў і беспілотных прыстасаванняў праціўніка ў паветры. Можа выконваць задачу паражэння наземных (марскіх) цэляў і паветранай разведкі. Асноўная форма баявых дзеянняў — паветраны бой. Ужываецца для заваявання перавагі ў паветры над праціўнікам, для суправаджэння бамбардзіроўшчыкаў, транспартных паветраных суднаў, самалётаў цывільнай авіяцыі, заслоны (прыкрыцця) наземных аб’ектаў ад авіяцыі праціўніка. Радзей знішчальнікі выкарыстоўваюцца для атакі наземных і марскіх аб’ектаў. Нягледзячы на агрэсіўную назву, знішчальнік з’яўляецца абаронным сродкам узброеных сіл, наступальных задач знішчальная авіяцыя не мае. Аднак дзякуючы павелічэнню цягаўзброенасці (і, адпаведна, іх грузапад’ёмнасці, то бок ракетна-бомбавай нагрузкі) сучасныя знішчальнікі атрымалі магчымасць эфектыўнай атакі наземных аб’ектаў, і ва ўмовах сучасных лакальных канфліктаў знішчальнікі паступова сталі болей універсальнай зброяй, то бок зноў ператварыліся ў знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі. З вялікай доляй верагоднасці ў будучыні ролю знішчальнікаў могуць перахапіць беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА), якія актыўна ствараюцца і ўжо паспяхова ўжываюцца для знішчэння кропкавых цэляў на паверхні зямлі. Гэта дазволіць скараціць страты лётнага складу, спрасціць і зрабіць больш таннымі самалёты, а таксама пазбавіцца абмежаванняў перагрузак, якія накладваюцца з-за гранічных магчымасцяў чалавечага арганізма. Гісторыя знішчальнікаўЗнішчальнікі пачалі ўжывацца ў гады Першай сусветнай вайны супраць самалётаў, дырыжабляў і аэрастатаў. У параўнанні з выведнікамі і бамбардзіроўшчыкамі таго часу знішчальнікі мелі вялікую хуткасць і высокую манеўранасць, былі ўзброены, як правіла, адным (часам двума) кулямётамі, а асобныя знішчальнікі — авіяцыйнымі пушкамі. Гэта забяспечвала ім вялікую агнявую перавагу над лятальнымі апаратамі іншага прызначэння. ![]() Першыя паветраныя баі адбыліся падчас Першай сусветнай вайны. Менавіта тады ўпершыню ўзнікла патрэба ў спецыялізаваных самалётах, прызначаных для знішчэння паветраных цэляў. На першых знішчальніках экіпаж складаўся з двух чалавек — пілота і стралка. Кулямёт, усталяваны на паваротнай турэлі ззаду пілота, мог абстрэльваць заднюю паўсферу, аднак актуальная для знішчальніка франтальная зона выключалася. Кулямёты тых часоў былі не настолькі надзейнымі, каб усталёўваць іх на крылах, а ўсталёўцы курсавога кулямёта перашкаджаў паветраны абаротны вінт. Аднак неўзабаве французскі лётчык Ралан Гарос вынайшаў сістэму, якая дазваляла страляць праз абаротны вінт. Гэта былі металічныя куткі, замацаваныя ў аснове лопасцяў вінта такім чынам, што куля рыкашэціла ў бяспечным для пілота і самалёта кірунку. Недахопам такога прыстасавання была страта 7—10 % куль. Гэтую праблему ліквідаваў крыху пазней Антон Фокер, стварыўшы сінхранізатар стральбы, які дазваляе страляць праз плоскасць вінта без рызыкі пашкоджання апошняга. Працуе ён так: калі вінт, на якім замацаваныя гачкі, праходзіць міма, ён закранае кручком і затрымлівае спускавы механізм і снарад. У міжваенны перыяд былі створаны суцэльнаметалічныя манапланы замест традыцыйных біпланаў. Знішчальнікі Другой сусветнай![]() ![]() Да пачатку Другой сусветнай вайны знішчальная авіяцыя добра сфарміравалася як клас баявой тэхнікі. Галоўныя сусветныя дзяржавы таго часу мелі некалькі асноўных тыпаў знішчальнікаў, якія адрозніваліся як лётнымі характарыстыкамі, так і тактыкай ужывання. Так, Германія мела знішчальнікі Me-109 і Me-110 розных мадыфікацый, Савецкі Саюз меў знішчальнікі І-16 і І-153, Вялікабрытанія мела парк знішчальнікаў Spitfire і Hurricane. Значна прасунуліся ў стварэнні знішчальнай авіяцыі і некаторыя іншыя краіны, у прыватнасці, ЗША, Японія, Францыя. Былі і сучаснейшыя мадыфікацыі і тыпы знішчальнікаў, якія не паспелі атрымаць вядомасць, але падчас вайны атрымалі сур’ёзнае развіццё. Так, да пачатку ваенных дзеянняў на Усходнім фронце Савецкі Саюз ужо меў у сваім распараджэнні новыя знішчальнікі Як-1, МіГ-3, ЛаГГ-3, а Германія падчас вайны стварыла і развіла лінейку знішчальнікаў FW-190. У самым пачатку баявых дзеянняў на еўрапейскім тэатры яшчэ не было выразнай упэўненасці, які ж менавіта з асноўных параметраў знішчальніка — хуткасць або манеўранасць — з’яўляецца для яго важнейшым. Гэтым было абумоўлена сур’ёзнае адрозненне схем, па якіх будаваліся планёры перадваенных знішчальнікаў. Так, савецкі І-153 «Чайка» быў біпланам, а І-16, які з’явіўся раней, быў манапланам. Нямецкія Me-109 і Me-110 адрозніваліся колькасцю рухавікоў — адзін і два адпаведна. Аднак досвед вядзення актыўных баявых дзеянняў з ужываннем знішчальнай авіяцыі параўнальна хутка схіліў шалі ў бок аднаматорных манапланаў. Так, на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны асноўнымі прамысловымі дзяржавамі не было выпушчана ні адной новай мадыфікацыі знішчальнікаў-біпланаў. А нейкае развіццё атрымаў толькі адзін знішчальнік з двума рухавікамі — амерыканскі Лайтнінг, што было абумоўлена спецыфікай дзеянняў на ціхаакіянскім ТВД. Вялікая патрэба ў знішчальнай авіяцыі ў гады Другой сусветнай вайны была абумоўлена як масіраваным ужываннем бамбардзіровачнай і штурмавой авіяцыі, так і ўласна магчымасцямі знішчальнікаў для знішчэння наземных цэляў і падтрымкі наземных падраздзяленняў. Менавіта ў гэты час была адточана тактыка штурмавых удараў па важных наземных аб’ектах — аэрадромах, мастах, складах, чыгуначных вузлах, транспарту. Пры распрацоўцы новых мадыфікацый знішчальнікаў канструктарам часцяком ставілася задача максімальна ўзмацніць ударную моц самалёта. Так, напрыклад, савецкімі канструктарамі была створана мадыфікацыя знішчальніка Як — Як 9Б, якая адрознівалася магчымасцю несці бомбавае ўзбраенне не на знадворнай падвесцы, а ў спецыялізаваных бомбавых адсеках. Такім чынам, быў зроблены крок да з’яўлення новага класа самалётаў, знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкоў, які атрымаў вялікае развіццё ў пасляваенныя гады. Аднак асноўным абавязкам знішчальнікаў падчас Другой сусветнай вайны заставаліся задачы заслоны (прыкрыцця) сваіх войскаў ад авіяцыі праціўніка, знішчэнне яго самалётаў, паветранай разведкі і суправаджэння бамбардзіровачнай і штурмавой авіяцыі. Вайна выклікала выбуховае развіццё авіяцыйнай тэхнікі і практычна давяла поршневы самалёт да дасканаласці. Аднак прапелерны самалёт з поршневымі рухавікамі мае мяжу хуткасці, паколькі не ў стане пераадолець гукавы бар'ер. Для павелічэння хуткасці быў патрэбны прынцыпова новы рухавік. У канцы вайны Германія першай пачала выпуск знішчальнікаў з рэактыўным рухавіком (Ме 262) і ракетных знішчальнікаў Me-163. Гэтыя самалёты мелі большую хуткасць, чым поршневыя самалёты краін антыгітлераўскай кааліцыі, прымальныя паказчыкі манеўранасці і лічыліся вельмі перспектыўнымі супраць бамбардзіровачнай і знішчальнай авіяцыі праціўніка. Аднак выпускаліся невялікімі серыямі, таму гэтыя самалёты не змаглі істотна паўплываць на ход ваенных дзеянняў. Пасляваеннае развіццё![]() ![]() 1960-я гг. вызначыліся паступленнем на ўзбраенне ВПС асноўных авіяцыйных дзяржаў свету звышгукавых знішчальнікаў, якія мелі шэраг агульных прыкмет, нягледзячы на ўсе адрозненні ў кампанаванні і палётнай масе. Яны мелі хуткасць, якая ўдвая перавышала гукавую, і столь каля 18-20 км, абсталёўваліся бартавымі радыёлакацыйнымі станцыямі і кіраванымі ракетамі класа «паветра-паветра». Такое супадзенне не было выпадковым: развіццё тэхнікі адбылося менавіта ў гэтым кірунку з-за таго, што асноўнай пагрозай бяспекі па абодва бакі жалезнай заслоны лічыліся бамбардзіроўшчыкі, якія нясуць ядзерныя бомбы. Адпаведна фарміраваліся і патрабаванні да новых знішчальнікаў, асноўнай задачай якіх быў перахоп вышынных хуткасных неманеўраных цэляў у любы час сутак і ў любых умовах надвор’я. Аднак знішчальнік-«паразіт» XF-85 Goblin быў спраектаваны адмыслова для базавання на бамбардзіроўшчыках Convair B-36 як на паветраных авіяносцах (авіяносьбітах). У выніку ў ЗША, СССР і Заходняй Еўропе з’явіўся шэраг самалётаў, якія пасля па сукупнасці прыкмет і лётна-тэхнічных характарыстык аднеслі да другога пакалення знішчальнікаў. Устойліва расла цана знішчальнікаў, што дыктавала неабходнасць змяншэння колькасці парку з адначасовым пашырэннем функцый самалётаў. Акрамя таго, тактыка паветранай вайны змянялася на вачах — шырокае развіццё зенітных кіраваных ракет прывяло да адмовы ад дактрыны масіраванага ўварвання бамбардзіроўшчыкоў на вялікай вышыні. Асноўную стаўку ва ўдарных аперацыях усё больш сталі рабіць на тактычныя самалёты з ядзернай зброяй, здольныя прарываць мяжу СПА на вялікай вышыні. Для процідзеяння ім прызначаліся знішчальнікі трэцяга пакалення — МіГ-23, «Міраж» F-1, J-37 «Вігга». Паступленне на ўзбраенне гэтых машын, разам з мадэрнізаванымі варыянтамі МіГ-21 і F-4, планавалася на пачатак 1970-х. Адначасова па абодва бакі акіяна пачаліся праектныя даследаванні па стварэнні знішчальнікаў чацвёртага пакалення — перспектыўных баявых машын, якія склалі б аснову ваенна-паветраных сілаў у наступным дзесяцігоддзі. Першымі за вырашэнне гэтай праблемы ўзяліся ў ЗША, дзе яшчэ ў 1965 годзе паставілі пытанне аб стварэнні пераемніка тактычнага знішчальніка F-4C «Фантом». У сакавіку 1966 была разгорнута праграма FX (Fighter Experimental). Праектаванне самалёта па ўдакладненых патрабаваннях пачалося ў 1969, калі самалёт атрымаў пазначэнне F-15 «Ігл». Пераможцы конкурсу праектаў, фірме «McDonnell Douglas», 23 снежня 1969 г. быў выдадзены кантракт на будаўніцтва доследных самалётаў, а ў 1974 годзе з’явіліся першыя серыйныя знішчальнікі F-15A «Ігл» і «спаркі» TF-15A (F-15B). ![]() У 1969 г. пачалася распрацоўка савецкіх знішчальнікаў чацвёртага пакалення, да якіх можна аднесці Су-27, МіГ-29 і іх мадыфікацыі. Першы ў свеце знішчальнік пятага пакалення F-22 Raptor распрацоўваўся ў 1986—2001 гг. і стаў на ўзбраенне ВПС ЗША ў пачатку 2003 года. ЗША таксама распрацавалі і актыўна ўкараняюць праграму шматмэтавага знішчальніка пятага пакалення F-35. Першыя F-35 сталі на ўзбраенне ў 2011 годзе. Распрацоўка расійскага шматфункцыянальнага знішчальніка пятага пакалення завершана. Гэты знішчальнік, распрацаваны канструктарскім бюро «Сухой» у межах праграмы «Перспектыўны авіяцыйны комплекс франтавой авіяцыі» (ПАК ФА) і вядомы таксама як Т-50 (выраб 701), здзейсніў свой першы выпрабавальны палёт 29 студзеня 2010 г. Палёт, які доўжыўся каля 45 хвілін, завяршыўся паспяхова: паведамлялася, што самалёт здзейсніў кароткі разбег, адарваўся ад узлётнай паласы і пачаў набіраць вышыню. Чакалася, што знішчальнік будзе прыняты на ўзбраенне ў 2015—2016 гадах. Серыйная вытворчасць самалёта фактычна пачалася ў 2019 г. пад назвай Су-57. Паветраны бойЗ эвалюцыяй знішчальнікаў паветраны бой зведаў значныя змены. У першых паветраных баях ужываліся рэвальверы для паражэння самалёта і пілота праціўніка. Такія дуэлі ў паветры нагадвалі рыцарскія паядынкі. Да з’яўлення парашута адзіным спосабам паратунку быў скок з малой вышыні, які часта быў смяротным. Пілота, які здабыў пяць і больш паветраных перамог, называлі асам. Дужа хутка рэвальверы саступілі месца кулямётам, якія засяроджвалі агонь у пэўным пункце перад знішчальнікам, мясціліся ў крылах і / або насавой частцы фюзеляжа. Для дакладнага паражэння праціўніка неабходна было шляхам манеўравання зайсці ў хвост самалёта ворага. Такі бой фізічна вымотваў пілотаў, якія выконвалі складаныя фігуры вышэйшагу пілатажу з высокімі перагрузкамі. Пілот павінен быў быць не толькі добра фізічна развітым, але і дасканала валодаць ведамі пра свой самалёт і самалёт праціўніка. Найважнейшымі характарыстыкамі сталі максімальная хуткасць, худкапад’ёмнасць, манеўранасць. Для пацвярджэння паветранай перамогі ўсталёўвалі кінакамеры, якія здымалі пад час націскання на гашэтку. Для перамогі ў паветраным баі на сучасных знішчальніках прамая бачнасць самалёта суперніка ўжо не патрэбная. Дастаткова яго выяўлення бартавымі і дапаможнымі наземнымі сістэмамі. Пілот абаронены спецыяльным супрацьперагрузачным касцюмам і можа вытрымліваць значна большыя перагрузкі ў паветраным баі. Рухавікі з кіраваным вектарам цягі дазваляюць пілоту выконваць складаныя манеўры ў паветры на высокай хуткасці, што было б немагчыма без дапамогі камп’ютараў у кіраванні сучаснымі знішчальнікамі. Чатыры фактары, якія, на думку эксперта ў галіне вайсковай авіяцыі П’ера Спрэя, забяспечваюць перамогу ў паветраным баі[крыніца?]:
Класіфікацыя знішчальнікаўУсе знішчальнікі ствараюцца для розных мэтаў, таму іх прынята класіфікаваць на пэўныя групы па прызначэнні. Сярод такіх груп можна вылучыць:
Пакаленні знішчальнікаўКраіны-вытворцы знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў
Гл. таксама
ЗаўвагіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia