Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія
Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія (балг.: Орден «Светите Кирил и Методий») — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя. Ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне, якія зрабілі значны ўклад у развіццё культуры, мастацтва, адукацыі і навукі. ГісторыяОрдэн Святых Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца спадкаемцам двух іншых аднайменных балгарскіх ордэнаў. Палажэнне аб узнагародзе
Апісанне1. ланцуг ордэна: а) залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на пярэднім боку — круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: »СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ" (балг.: «Святыя Кирыл і Мяфодзій»), на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: Рэспубліка Балгарыя), між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю, ланцуг ордэна мае авальныя звёны; носіцца на шыі; б) зорка ордэна з ланцугом: на залатых промнях — залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле:«СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; 2. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па крузе: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага флага і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне; 3. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia