Ота Вільгельм Мазінг
Ота Вільгельм Мазінг (ням.: Otto Wilhelm Masing, 8 лістапада 1763 — 15 сакавіка 1832) — эстонскі пастар, асветнік, мовазнаўца. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і царкоўнага кістара — бацька Хрысціян Мазік (Christian Masick) быў эстонцам, а маці — Ганна Людовіка Хільдэбрант (Anna Ludovica Hildebrandt) — немкай. Адукацыю атрымаў у Эстляндыі (Нарвская гарадская школа) і Германіі, дзе ён вучыўся ў гімназіі горада Торгау, а затым ва Універсітэце Гале на тэалагічным факультэце. Завяршыўшы адукацыю вярнуўся ў Эстонію. Служыў пастарам, пачынаючы з 1788 года ў Люганузэ, з 1795 года ў Віру-Нігула. З 1815 года і да самай смерці ў 1832 годзе — пастар у Эксі. З 1818 года асэсар обер-кансісторыі Ліфляндскай губерні, а з 1821 пробст. Пахаваны ў Тарту на могілках Раадзі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia