Ота Яўстафіевіч Кацэбу
Ота Яўстафіевіч Кацэбу́ (30 снежня 1788, Рэвель (цяпер Талін) — 3 лютага 1846, Талін) — расійскі падарожнік, географ. Бацька — пісьменнік і драматург Аўгуст Фрыдрых Фердынанд Кацэбу (1761—1819). Маці — Фрыдэрыка Эсэн, памерла рана. Мачаха — Крысціна фон Крузенштэрн. У васьмігадовым узросце Ота Кацэбу быў адпраўлены ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Неўзабаве зразумеў, што яго прызначэнне — мора і ў 15 гадоў у якасці юнгі-добраахвотніка стаў удзельнікам першага кругасветнага плавання (з 1803 па 1806 год) на парусным шлюпе «Надзея» пад камандаваннем яго земляка, выхадца Эстляндыі Івана Крузенштэрна. Другі раз адправіўся ў падарожжа вакол света з 1815 па 1818 год на караблі «Рурык», адкрыў у Ціхім акіяне 399 астравоў і на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва — заліў Кацэбу, а ў студзені 1817 — архіпелаг Румянцава; з 1823 па 1826 год ён здзейсніў трэцяе падарожжа на парусным шлюпе «Прадпрыемства». ![]() Далейшую службу праходзіў у Рэвелі, камандаваў караблём «Імператар Пётр I». У 1829 г. быў узведзены ў капітаны першага рангу. З-за праблем са здароўем, якое было падарвана ў кругасветных падарожжах, падаў у адстаўку. Апошнія шаснаццаць гадоў жыцця правёў у сваім маёнтку пад Рэвелем. Навуковыя працы
Увекавечанне памяціУ гонар Ота Кацэбу названы заліў Кацэбу на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва і вуліца ў яго родным горадзе Таліне. Ад аднайменнага заліва, атрымаў назву і горад Кацэбу на Алясцы (ЗША). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia