Ояр Ваціетыс
О́яр О́тавіч Ва́ціетыс[3] (лат.: Ojārs Vācietis; 13 лістапада 1933, хутар Думп'і, Валкаўскі раён, Латвія — 28 лістапада 1983, Рыга) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1972). Народны паэт Латвіі (1977). Вучыўся ў Латышскім універсітэце. Дзяржаўная прэмія СССР (1982). ТворчасцьДрукаваўся з 1950 года. Чалавек як стваральнік усіх каштоўнасцей, як частка прыроды і гегемон жыцця, яго адносіны да Сусвету, гісторыі, народа і часу — асноўнае ў кнігах паэзіі Ваціетыса «Вецер далёкіх вандраванняў» (1956), «Дыханне» (1966, Дзяржаўная прэмія Латвіі 1967), «Час зязюль» (1968), «Гама» (1976), «Антрацыт» (1978), «Правапіс маланкі» (1980). Аўтар аповесці «Вачыма тых дзён» (1958). Асобныя вершы Ваціетыса у перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia