Павел Іванавіч Сцяпанаў
Павел Іванавіч Сцяпа́наў[7] (руск.: Павел Иванович Степанов; 4 (16) чэрвеня 1880 — 26 жніўня 1947) — расійскі і савецкі геолаг, палеантолаг, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Тара Тамбоўскай губерні ў дваранскай сям’і. У 1893—1895 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Томску, з 1895 па 1897 год — у 2-м Санкт-Пецярбургскім рэальным вучылішчы[8]. Працаваў чарцёжнікам на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. У 1899 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі горны інстытут. У 1902 годзе Л. І. Лутугін запрасіў П. І. Сцяпанава на працу па геалагічнай здымцы Данецкага каменнавугальнага басейна. У 1903 годзе ён займаўся пад кіраўніцтвам Л. І. Лутугіна дэталёвай геалагічнай здымкай[8]. У гэтым жа 1903 годзе П. І. Сцяпанаў быў залічаны ў склад Геалагічнага камітэта. У 1904—1905 гадах чытаў лекцыі па геалогіі і светазнаўстве на Смаленскіх курсах у Санкт-Пецярбургу[8]. У 1907 годзе скончыў Горны інстытут. З 1907 года П. І. Сцяпанаў сапраўдны член Санкт-Пецярбургскага мінералагічнага таварыства, з 1916 года — члена Рускага палеанталагічнага таварыства, з 1908 па 1913 год — памочнік геолага Геалагічнага камітэта, затым геолаг і старэйшы геолаг (да 1924 года), У 1919—1922 гадах быў старшынёй савета Бюро ўліку карысных выкапняў[8]. У 1919 годзе П. І. Сцяпанаў быў залічаны на пасаду прафесара ў Петраградскі горны інстытут, дзе ён арганізаваў кафедру нярудных выкапняў і выкапнёвага вугалю і ўзначальваў яе да 1926 года. Адзін з арганізатараў у 1926 годзе Геалагічнага музея імя Ф. М. Чарнышова, якім кіраваў да 1947 года. З 1939 года кіраўнік вугальнай групы ў Інстытуце геалагічных навук АН СССР. У 1941 годзе заснаваў і ўзначаліў у інстытуце лабараторыю праблем вуглездабычы, якая ў 1943 годзе стала аддзелам геалогіі выкапнёвых вугаляў. У час Вялікай Айчыннай вайны ў цяжкіх умовах блакады Ленінграда П. І. Сцяпанаў забяспечыў захаванасць экспанатаў Геалагічнага музея, арганізаваўшы перавод іх у бяспечныя месцы, і толькі пасля гэтага эвакуіраваўся з горада[8]. Быў ініцыятарам арганізацыі сістэмы аэрафотаздымкі і з 1944 года дырэктарам лабараторыі аэраметадаў Акадэміі навук СССР. У 1942—1946 гадах член Прэзідыума АН СССР, пазней акадэмік-сакратар аддзялення геолага-геаграфічных навук АН СССР. Памёр П. І Сцяпанаў 26 жніўня 1947 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Смаленскіх могілках. Навуковая і грамадская дзейнасцьП. І Сцяпанаву належаць каля 100 навуковых прац (частка прац засталася ў рукапісах)[8]. Асноўныя працы па геалогіі вугалю і вугальных басейнаў. Займаўся вывучэннем геалогіі Данбаса: дэталёвая геалагічная здымка, стратыграфія, сінаніміка вугальных пластоў, падлік запасаў[9]. У 1930—1932 гадах даследаваў Хумарынскі вугляносны раён на Кубані[8]. У 1930 гадах прапанаваў канцэпцыю «Вялікага Данбаса», якая спрыяла выяўленню новых вугальных плошчаў і пашырэнню межаў басейна. Аўтар шэрагу дэталёвых геалагічных карт Данбаса[9]. В 1934—1937 гадах был членам аргкамітэта 17-й сесіі Міжнароднага геалагічнага кангрэса ў Маскве, выступаў з дакладам і з’яўляўся адказным кіраўніком Паўднёвай экскурсіі (распрацаваў некалькі маршрутаў па Данбасу і склаў іх апісанне[8]). У 1939 годзе ўзначаліў Савет па праблемах «Вялікага Данбаса»[8]. Распрацаваў канцэпцыю паясоў вузлоў вугаленамнажэння. Прапанаваў ідэю занальнай будовы вугальных басейнаў і раёнаў, паказаў на заканамерныя змены магутнасці, складу, будовы вугляносных адкладаў Данбаса, прапанаваў генетычную класіфікацыю вугальных басейнаў[9]. У ліку паслядоўнікаў і вучняў П. І Сцяпанава — члены-каррэспандэнты Акадэміі навук СССР Ю. А. Жамчужнікаў і П. П. Цімафееў, доктар геолага-мінералагічных навук У. С. Яблакаў і іншыя[8]. П. І. Сцяпанаў вёў таксама палеанталагічныя даследаванні, вывучаў выкапнёвую фаўну з адкладаў сілурыйскага і каменнавугальнага ўзросту (каралы, трылабіты, імшанкі) У гэтай галіне яго настаўнікамі былі акадэмікі Ф. М. Чарнышоў і Ф. Б. Шміт[8]. У 1915 годзе ў Баравіцкім павеце (Петраградская губерня) вывучаў радовішча выкапнёвых вугалёў і сернага колчадану, годам пазней у Сярэдняй Азіі даследаваў медныя, свінцова-цынкавыя, саляныя і вугальныя радовішчы[8]. Ганаровы член Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды з 1941 года[8]. У 1942—1946 гадах быў членам Прэзідыума Акадэміі СССР, членам рэдакцыйна-выдавецкага савета пры агульным сходзе Акадэміі навук (з 1940 года), куратарам па музеях і бібліятэках Акадэміі навук СССР, старшынёй музейна-архіўнай (музейнай) камісіі пры Прэзідыуме АН СССР[8]. Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (з 1946 года)[8]. Узнагароды
ПамяцьІмем П. І. Сцяпанава названы: Музей геалогіі і горна-буравой справы ў горадзе Арцёмаўск[9], Шахцінскі рэгіянальны каледж паліва і энергетыкі ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці[10], мінерал сцяпанавіт з класа карбанатаў і шэраг формаў выкапнёвай фаўны[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia