Павел Аляксеевіч Трайнін
П́авел Алякс́еевіч Тр́айнін (12 лютага 1895 — 4 чэрвеня 1956) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год). БіяграфіяПасля заканчэння двух курсаў Петраградскага політэхнічнага інстытута ў 1916 годзе быў прызваны ў рускую армію. Быў радавым пяхотнага запаснога палка. У жніўні 1917 года скончыў Пецергофскую школу прапаршчыкаў. Дэмабілізаваўшыся з рускай арміі, у 1919 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. З ліпеня 1919 г. — тэхнік ваенна-палявога будаўніцтва 12-й арміі. З мая 1920 г.— артылерыст кананерскай лодкі «Трапны», затым «Магутны» Далёкаўсходняй ваеннай флатыліі, флагманскі артылерыст, начальнік аператыўнага аддзела штаба народна-рэвалюцыйнага флоту Далёкаўсходняй Рэспублікі ў Хабараўску, намеснік начальніка штаба флоту Далёкаўсходняй рэспублікі. У пачатку 1923 — памочнік камандзіра эсмінца «Валадарскі» Марскіх Сіл Балтыйскага мора. У 1925 годзе, пасля заканчэння артылерыйскага класа спецыяльных курсаў каманднага складу ВМС РСЧА, — артылерыст Уладзівастоцкага ваеннага порта. З лістапада 1927 — камандзір манітора «Свярдлоў», адначасова — флагарт Далёкаўсходняй флатыліі. У кастрычніку-снежні 1929 Трайнін прымаў удзел у савецка-кітайскім ўзброеным канфлікце на КУЧ. У снежні 1929 — начальнік штаба Далёкаўсходняй флатыліі. У сакавіку 1931 скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры ВМА ім. Варашылава; быў пакінуты на выкладчыцкай рабоце пры Акадэміі. У 1931-1939 гадах — начальнік каманднага флоту і начальнік кафедры берагавой абароны ВМА. Трайнін удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, пад час яе камандаваў Ладажскай ваеннай флатыліяй. З сакавіка 1940 г. — камандзір Лібаўскай ваенна-марской базы. 4 чэрвеня 1940 года атрымаў званне контр-адмірал. Вялікая Айчынная вайнаПачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на пасадзе камандзіра Прыбалтыйскай ваенна-марской базы ў Рызе. 18 ліпеня 1941 г. прызначаны камандуючым зноў сфарміраванай Ладажскай ваеннай флатыліяй. У канцы ліпеня 1941 году камандаваў аперацыяй па высадцы дэсантаў на выспы Лункулансары і Манцінсаары. У ходзе высадкі дэсанта на выспу Лункулансары быў паранены. 28 ліпеня 1941 па ілжывым абвінавачванні ў хаатычнай эвакуацыі Лібавы і Віндавы і пакіданні часткі ваеннай маёмасці ў Рызе Трайнін быў арыштаваны і прыцягнуты да суда. 12 жніўня 1941 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага Суда СССР Трайнін быў асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з пазбаўленнем воінскага звання. 11 верасня 1941 г. Трайнін быў памілаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР з аднаўленнем воінскага звання і накіраваннем у частцы дзеючай арміі. Са снежня 1941 г. — начальнік штаба Волжскай ваеннай флатыліі. У студзені-сакавіку 1942 ненадоўга прыцягваўся да выкладчыцкай дзейнасці ў Ваенна-Марской Акадэміі. У 1942 камандаваў Туапсінскай ваенна-марской базай на Чорным моры, якая ў верасні 1942 ўвайшла ў склад Наварасійскага абарончага раёна. У чэрвені-верасні 1942 — камандзір Керчанскай ваенна-марской базы. У далейшым пад яго камандаваннем знаходзілася брыгада мінных караблёў, быў начальнікам штаба Волжскай ваеннай флатыліі ў перыяд Сталінградскай бітвы, адначасова камандаваў брыгадай рачных караблёў. З красавіка 1943 — начальнік марской групы афіцэраў сувязі пры камандуючым вайскамі Паўночна-Каўказскага і 3-га Украінскага фронту. З чэрвеня 1944 г з’яўляўся начальнікам аддзела пасляваеннага тралення. У жніўні 1944 году — памочнік начальніка Галоўнага Штаба ВМФ. З лютага 1945 гады — памочнік старшыні Саюзнай Кантрольнай Камісіі ў Венгрыі. Пасляваенная дзейнасцьЗ чэрвеня 1947 — выкладчык у Ваенна-Марской акадэміі ім. Крылова. У 1947-1950 гг.— начальнік кафедры аператыўна-тэхнічных навук. У 1950-1956 гг.— начальнік кафедры аператыўнага мастацтва ВМА. Памёр 4 чэрвеня 1956 г. ў Ленінградзе, дзе і быў пахаваны. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia