Павел Апанасавіч Семчанка
Павел Апанасавіч Семчанка (нар. 11 лістапада 1938 — пам. 31 мая 2025) — беларускі мастак-каліграф, плакатыст, педагог. Прафесар (1995). БіяграфіяУ 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў (1983), Беларускага саюза дызайнераў, Расійскага саюза каліграфаў. Аўтар кніг «Асновы шрыфтавой графікі»[1] (1978), «Мелодыі каліграфа» (1993), «Мелодыяграфія» (2008), «Perfice: [выказванні, думкі, развагі]» (2018). Разам з Алесем Разанавым заснаваў творчае аб’яднанне каліграфаў «Літарт»[2]. Выкладаў у БДАМ (з 1970), БДУ[3]. ТворчасцьВядомы як майстар каліграфічных кампазіцый і плаката. Працаваў у асноўным у тэхніцы востраканцовага пяра. З 1976 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаўках. Творы Паўла Семчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў. ВыстаўкіУзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia