Павел Васілевіч Сысоеў

Павел Васілевіч Сысоеў
руск.: Павел Васильевич Сысоев
Дата нараджэння 10 жніўня 1930(1930-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 2006(2006-06-23)[1] (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Павел Васілевіч Сысо́еў[2] (руск.: Павел Васильевич Сысоев; 10 жніўня 1930 — 23 чэрвеня 2006[3]) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся на хутары Прылесны[2] Цалінскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР. У 1955 годзе скончыў Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1965 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), дзе да 1995 года займаў пасаду загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па стварэнню металапалімерных матэрыялаў з высокай ўстойлівасцю да фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў у мэтах выкарыстання ў вузлах трэння механізмаў і машын.

Сярод апублікаванага:

  • Деформация и износ полимеров при трении. — Мн., 1985. (разам з П. М. Багдановічам і А. Д. Лізаравым);
  • Фрикционные композиты на основе полимеров. — Мн., 1992. (у сааўтарстве).

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya