Стомленасць матэрыялаўСто́мленасць матэрыя́лаў[1] — працэс змены механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў з іх у выніку паступовага назапашвання пашкоджанняў пад уздзеяннем зменных (цыклічных) або аднаразовых нагрузак, які прыводзіць да змены ўласцівасцей, утварэнню трэшчын і іх развіццю і разбурэнню. Працэс залежыць ад зыходнай трываласці, пластычнасці, цвёрдасці, вязкасці, мікраструктуры і макраструктуры, віду нагрузкі, астаткавых напружанняў, уздзеяння фактараў знешняга асяроддзя і інш. Колькасна працэс стомленасці матэрыялаў апісваецца залежнасцю паміж назапашаным пашкоджаннем і лікам цыклаў або працягласцю нагрузкі па параметры велічыні цыклічных нагрузак або дэфармацый. Здольнасць матэрыялаў працаваць ва ўмовах цыклічных нагрузак вызначаецца пры выпрабаваннях узораў па розных схемах уздзеяння нагрузак. Супраціўленне стомленасці вызначаецца мяжой вынослівасці — найбольшым напружаннем, якое можа вытрымаць матэрыял без разбурэння пры зададзенай колькасці цыклічных уздзеянняў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia