Павел Васільевіч Афанасьеў
Па́вел Васі́льевіч Афана́сьеў (1 кастрычніка 1910, в. Сіста-Палкіна, Пецяргофскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — 13 верасня 1987) — беларускі савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр сувязі БССР (1955—1980). БіяграфіяНарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў в. Сіста-Палкіна Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расіі). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе манцёрам, станцыйным механікам Базавай тэлефоннай станцыі Галоўваенпорта ў г. Кранштаце. У 1937 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі. З 1937 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР, з 1942 года — у Вялікабрытаніі, спачатку інжынер, пасля галоўны інжынер у гандлёвым прадстаўніцтве СССР па прыёмцы абсталявання сувязі. З лютага 1946 па кастрычнік 1948 года працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР. З 1948 па 1955 год працаваў начальнікам Галоўнага упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР. З 11 лютага 1955 па 22 студзеня 1980 года — Міністр сувязі БССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959—1975), член ЦК КПБ (1960—1966). Памёр 13 верасня 1987 года. Пахаваны ў Мінску. Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia