Павел Давідовіч

Футбол
Павел Давідовіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 мая 1995(1995-05-20)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя паўабаронца, абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Лехія Гданьск 34 (1)
2014—2019 Бенфіка B[d] 66 (3)
2016—2017   Бохум[d] 17 (0)
2017—2018   Палерма 27 (0)
2018—2019   Элас Верона 28 (1)
2019—0000 Элас Верона 139 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Давідовіч (польск.: Paweł Dawidowicz; нар. 20 мая 1995) — польскі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца італьянскага клуба «Верона» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера

Пачаў кар’еру ў гданьскай «Лехіі», у складзе якой дэбютаваў 30 мая 2013 года ў матчы супраць любінскага «Заглэмбе»[4]. У наступным сезоне Экстракласы быў ужо асноўным іграком каманды, згуляўшы 32 матчы чэмпіянату. 20 мая 2014 года падпісаў пяцігадовы кантракт з чэмпіёнам Партугаліі клубам «Бенфіка», але быў пераведзены ў рэзервовую каманду[5][6]. Да першай каманды гэтак не атрымаў выкліку, але некалькі сезонаў правёў у арэндах у клубах «Бохум», «Палерма» і «Верона». Апошні з іх увесну 2019 года выкупіў кантракт іграка. У італьянскім клубе стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў каманды.

Крыніцы

  1. Pawel Dawidowicz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paweł Dawidowicz // FBref
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. «Dawidowicz zadowolony z debiutu w Lechii». Wybrzeże24.
  5. «SL Benfica sign Pawel Dawidowicz». S.L. Benfica.
  6. «Benfica take on Polish prospect Dawidowicz». UEFA.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya