Тарас Раманчук
Тара́с Раманчу́к (польск.: Taras Romanczuk; нар. 14 лістапада 1991) — польскі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца клуба «Ягелонія» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Да 12 лютага 2018 года трымаў украінскае грамадзянства. Кар’ераКлубнаяРаманчук пачаў сваю кар’еру ў клубе «Ковель», куды ў 2008 годзе паводле просьбы тагачаснага трэнера Рамана Лыса быў залічаны ў першую каманду[3]. У той час ён сумяшчаў футбол з працай і вучобай — за гэты час двойчы ездзіў у ЗША па студэнцкім абмене[3]. Таксама браў удзел у матчах футзалу. На пачатку лютага 2013 года Раманчук пераехаў у Польшчу, дзе стаў футбалістам клуба «Легіяновія» з Трэцяй лігі. Раней яго заўважыў тагачасны віцэ-прэзідэнт гэтага клуба Міхал Кусінскі[4], які быў у Ковелі на святкаванні дня горада. За польскі клуб ігрок дэбютаваў 13 красавіка 2013 года ў матчы чэмпіянату супраць «Завішы», калі на 46-й хвіліне замяніў на полі партнёра па камандзе. У першы ж сезон з украінцам у складзе каманда прабілася ў Другую лігу. Ужо ў жніўні 2013 года Раманчук адначыўся голам у браму мелецкай «Сталі» і шчасна правёў увесь сезон. «Легіяновія» скончыла розыгрыш на 4-м радку, а Раманчук прыцягнуў увагу некалькіх клубаў з Экстракласы[5]. 21 ліпеня 2014 года прэзідэнт «Ягелоніі» Цэзарый Кулеша абвясціў, што была дасягнутая дамоўленасць аб пераходзе Раманчука ў беластоцкі клуб[6]. Праз дзень ігрок падпісаў гадавы кантракт з клубам з правам падаўжэння яшчэ на два гады[7]. Раманчук паклаў пачатак выступы ў найвышэйшым дывізіёне 15 жніўня 2014 года, з'явіўшыся на замену на 46-й хвіліне ў матчы супраць варшаўскай «Легіі». Свой першы гол за «Ягелонію» забіў 9 лістапада 2014 года, трапна пацэліўшы мяч у браму «Руха», аднак гэта не выратавала клуб ад паражэнні з лікам 2:5. Улетку 2016 года іграком цікавіўся турэцкі «Коньяспор», але сама «Ягелонія» не была зацікаўлена ў яго продажы[8]. У пачатку студзеня 2017 года атрымаў званне найлепшага апорнага паўабаронцы ў Экстраклясе 2016 года[9]. МіжнароднаяУжо па атрыманні польскага грамадзянства, 16 сакавіка 2018 года Раманчук быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Польшчы на таварыскія матчы супраць зборных Нігерыі і Рэспублікі Карэі[10]. 27 сакавіка ігрок дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, з'явіўшыся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі. Гуляў да 61-й хвіліны, пасля чаго быў заменены Аркадыўшам Мілікам[11]. Першым голам адзначыўся 7 чэрвеня 2024 года, уключыўшы мяч у браму зборнай Украіны. Дасягненні«Ягелонія»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia