Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў
Павел Дзмітрыевіч Рэ́шатаў (руск.: Павел Дмитриевич Решетов; 13 (26) жніўня 1911 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір кулямётнага аддзялення, сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна). БіяграфіяП. Д. Рэшатаў нарадзіўся ў вёсцы Бегунова (зараз у Калінінскім раёне Цвярской вобласці Расіі). Скончыў школу. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады на радзіме. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 г. у партызанах. Пасля пераходу лініі фронту з сакавіка 1942 г. зноў у Чырвонай Арміі, на Заходнім фронце. За ўдзел у аперацыі «Марс» у снежні 1942 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы 3-й ступені. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Лёзненскага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці. Камандзір аддзялення 226-го стралковага палка 63-й стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт) сяржант П. Д. Рэшатаў вызначыўся 26 ліпеня 1944 г. у баі каля вёскі Абухава (Бешанковіцкі раён). Знішчыўшы каля 140 салдат праціўніка, рабіўшых спробу вырвацца з віцебскага «катла», падарваў сябе і яшчэ некалькі ворагаў апошняй гранатай. Пахаваны на Вайсковых могілках у вёсцы Смародзіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. УзнагародыПамяцьЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia