Павел Канстанцінавіч Казакевіч
Павел Канстанцінавіч Казакевіч (19 верасня (2 кастрычніка) 1904, в. Забашавічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 15 сакавіка 1943, Харкаўская вобласць, УССР) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяНарадзіўся 19 верасня (па новым стылі — 2 кастрычніка) 1904 года ў вёсцы Забашавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1926 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1931 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу, у 1939 годзе — Мінскае ваеннае вучылішча, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах. Вызначыўся падчас вызвалення Харкава у лютым 1943 года[1]. 12 — 15 лютага 1943 года полк Казакевіча перарэзаў шляхі адыходу праціўніка па шашы Харкаў-Палтава і знішчыў больш за 200 аўтамашын і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі. Дзякуючы свайму прыкрыццю флангаў суседніх палкоў полк Казакевіча забяспечыў ім паспяховае вызваленне некалькіх раёнаў Харкава. 15 лютага 1943 года Казакевіч загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Альшаны Дэргачыўскага раена Харкаўскай вобласці Украіны[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі палкоўнік Павел Казакевіч пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі[1]. Ушанаванне памяціУ гонар Казакевіча на яго магіле ўзведзены помнік, усталяваны бюст у роднай вёсцы, названая вуліца ў Харкаве[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia