Павел Кузьміч Дзюбайла
Павел Кузьміч Дзюба́йла (5 жніўня 1931, в. Кукарава, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 1995, Мінск) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982). Скончыў у 1954 годзе БДУ. Настаўнічаў, з 1960 года ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950 года. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967 года. Памёр 24 студзеня 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна[1]. Навуковая дзейнасцьДаследаваў сучасную беларускую літаратуру, асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971). УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Творы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia