Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка
Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка (28 лютага 1902, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён — 4 лютага 1961) — беларускі жывапісец[1]. БіяграфіяСкончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся ў В. Руцая, М. Эндэ, Ф. Фогта, у 1930 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—1930)[1]. У 1933—1936 гадах старшыня аргкамітэта, у 1956—1961 гадах старшыня Саюза мастакоў БССР[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах[1]. Творчасць![]() Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў («Калгасная брыгада», 1931; «Прарыў нямецкай абароны», 1942; «Партрэт хлопчыка-партызана», 1943; «Партызаны ў Палессі», 1944; «На партызанскім аэрадроме», 1950; «Ідзе эшалон», 1957; «Вясна», 1958; «На рыштаваннях», 1960)[1]. Памяць![]() У 2002 годзе Белпошта быў выпусціла памятны канверт да 100-годдзя Паўла Гаўрыленкі — яго партрэт на фоне майстэрні. Аўтар канверта — мастак А. Федзін. Тыраж — 100 000 асобнікаў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia