Касцюкоўка (Гомельскі раён)
Касцюко́ўка[3] (трансліт.: Kasciukoŭka, руск.: Костюковка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 5 км на поўнач ад Гомеля, на шашы Доўск — Гомель. Транспартная сеткаПланіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца, на ўсходзе — завулак. Забудова двухбаковая, у асноўным драўляная, сядзібнага тыпу. За 1,4 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Касцюкоўка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Значную частку жыхароў складалі стараверы, якія збеглі з Расіі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 — фельдмаршала князя І. Ф. Паскевіча. Праз вёску праходзіў гасцінец Санкт-Пецярбург — Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 годзе). У 1850 годзе побач прайшла шаша Санкт-Пецярбург — Кіеў, што значна пашырыла транспартныя магчымасці вёскі. Паштовая станцыя. Гаспадар фальварка Касцюкоўка валодаў тут у 1862 годзе 611 дзесяцінамі зямлі. З 1875 працавала крупадрабнілка. У 1885 годзе дзейнічала збожжазахавальны магазін. Паводле перапісу 1897 года: школа, карчма. У вясковай школе ў 1907 годзе было 43 вучні. У 1909 годзе 1239 дзесяцін зямлі, у Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Працавала аддзяленне паштовай сувязі. У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, цэнтр Касцюкоўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Побач былі Касцюкоўскія хутары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 142 жыхары загінулі на фронце. Размяшчаюцца вучэбна-даследчая гаспадарка, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 179, фабрыка швейных вырабаў, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia