Павел Палікарпавіч Ганчароў

Павел Палікарпавіч Ганчароў
Дата нараджэння 1 сакавіка 1900(1900-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1970(1970-09-06) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера патафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава  (руск.)
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Анічкаў
Узнагароды Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга

Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава  (руск.) (1953—1968)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].

Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію  (руск.). Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.

З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі  (руск.). Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].

Навуковая дзейнасць

У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама стратай крыві  (руск.). Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам  (англ.) параненых.

Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца  (руск.) новы метад рэгістрацыі яго работы.

Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў  (руск.) на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм  (руск.), высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.

Арганізаваў дзейнасць медыка-біялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследаваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

  1. а б в г Гончаров Павел Поликарпович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.

Літаратура

  • Ганчароў Павел Палікарпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 341—342. — 608 с.: іл., карты.
  • Ганчароў Павел Палікарпавіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 502.
  • Дарашэнка Н. Застаецца назаўсёды // Сельскае жыццё. — 1991. — 23 кастрычніка.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya