Павел Паўлавіч Урбановіч
Павел Паўлавіч Урбановіч (нар. 1 студзеня 1955, в. Тоўсцікі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1977; аспірантура, спецыяльнасць «Элементы і ўстройствы вылічальнай тэхнікі», 1983; дактарантура, 1993). Працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1977—1994, кафедра радыёпрыёмных устройстваў, дацэнт), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1994, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар, у 1994—2000 і 2010—2016 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: праблемы пабудовы і выкарыстання адмоваўстойлівых запамінальных і вылічальных устройстваў і сістэм; абарона інфармацыі ў кам’ютарных сетках; метадалогія і сродкі распрацоўкі і методыкі выкарыстання камп’ютарных падручнікаў і трэнажораў у галіне аховы навакольнага асяроддзя. УзнагародыГраматы Міністэрства адукацыі (1994, 2010), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2004) Рэспублікі Беларусь; нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005) і інш. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia