Гудзевіцкі сельсавет
Гудзе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гудзевічы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета з Лунненскага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі[1]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць — аграгарадок Гудзевічы, вёскі Агрызкі, Адзверна, Вострава, Дубляны, Кулёўшчына, Ляткі, Міткевічы, Нацавічы, Пілкі, Радзявічы, Семярэнкі, Струга, Сядзеневічы, Сямашкі, Тоўсцікі, Цінявічы. Самы вялікі населены пункт — Гудзевічы (732 жыхары), самы маленькі — Міткевічы (6 жыхароў). НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1525 чалавек[2], з іх 70,6 % — беларусы, 25,7 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1215 чалавек[4]. ІнфраструктураАхова здароўяУ сельсавеце дзейнічаюць Гудзевіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Пілкаўскі і Радзявіцкі фельчарска-акушэрскія пункты. Ёсць аптэка чацвёртай катэгорыі ў аграгарадку Гудзевічы. АдукацыяДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», «Гудзевіцкі дзіцячы сад». Бытавыя паслугіКомплексна-прыёмны пункт у аг. Гудзевічы. БанкіАддзяленне ў аг. Гудзевічы, банкамат у аг. Гудзевічы. ГандальПрацуюць 3 магазіны і 1 кафэ ў аграгарадку Гудзевічы, крамы ў вёсках Пілкі і Радзявічы. ЛазніЛазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, лазні ў вёсках Радзявічы і Пілкі. ПрадпрыемствыЗАТ «Гудзевічы». Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia