Павел Самойлавіч Златагораў
Па́вел Само́йлавіч Златаго́раў (сапраўднае прозвішча — Го́льдберг; 30 снежня 1907, Сергіеў Пасад, Маскоўская губерня — 24 верасня 1969, Масква) — савецкі рэжысёр опернага тэатра, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940). Заслужаны артыст РСФСР (1947)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 30 снежня 1907 года ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай губерні. Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве па класе Б. Я. Захавы. Працаваў у шматлікіх оперных тэатрах СССР. З 1933 года — рэжысёр Музычнага тэатра імя Уладзіміра Неміровіча-Данчанкі. Адначасова ў 1934—1942 гадах працаваў рэжысёрам (з 1939 года — галоўным рэжысёрам) у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. У 1931—1936 і 1946—1950 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (з 1947 года — дацэнт). Удзельнічаў у падрыхтоўцы маскоўскіх дэкад нацыянальнага мастацтва: беларускага (1940), башкірскага (1955), азербайджанскага (1959)[2]. Памёр 24 верасня 1969 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia