Павел Уладзіміравіч Несцяровіч
Павел Уладзіміравіч Несцяровіч (8 ліпеня 1913, вёска Енцы — 7 верасня 1974, Гомель) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяП. У. Несцяровіч нарадзіўся ў вёсцы Енцы (зараз у Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Працаваў на прыіску (у сучасным Зейскім раёне Амурскай вобласці Расіі)[1]. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада[1] 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, баёў ва Усходняй Прусіі, за вызваленне Беларусі, Польшчы. Сапёр 4-га асобнага сапёрнага батальёна (193-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) П. У. Несцяровіч вызначыўся 15 кастрычніка 1943 г. пры фарсіраванні ракі Дняпро ў раёне горада Лоеў. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе П. У. Несцяровіч вярнуўся на радзіму. Са студзеня 1947 г. працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. Жыў у Гомелі. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia