Паветраны транспарт![]() Паветраны транспарт — паняцце, якое ўключае як уласна паветраныя судны, так і неабходную для іх эксплуатацыі інфраструктуру: аэрапорты, дыспетчарскія і тэхнічныя службы. Паветраны транспарт — самы хуткі від транспарту. Асноўная сфера прымянення паветранага транспарту — пасажырскія перавозкі на адлегласцях звыш тысячы кіламетраў. Таксама ажыццяўляюцца і грузавыя перавозкі, але іх доля вельмі нізкая. У асноўным авіятранспартам перавозяць прадукты, якія хутка псуюцца, і асабліва каштоўныя грузы, а таксама пошту. У такіх выпадках, калі ў месцы пасадкі адсутнічае аэрадром (напрыклад, дастаўка навуковых груп у цяжкадаступныя раёны) выкарыстоўваюць не самалёты, а верталёты, якія не маюць патрэбы ў пасадачнай паласе. Гісторыя![]() У 1709 годзе быў запушчаны першы паветраны шар. Зрэшты, паветраныя шары былі некіруемыя. Да канца XIX стагоддзя дамінаваць у паветры сталі велізарныя паветраныя караблі — дырыжаблі, нашмат павольнейшыя за самалёты. У 1930-х гадах яны выконвалі рэгулярныя пасажырскія рэйсы, у тым ліку міжкантынентальныя. Тым не менш, на сённяшні дзень сфера іх ужывання — рэкламныя і забаўляльныя палёты, назіранне за дарожным рухам (хоць мяркуецца і прымяненне для транспарціроўкі грузаў).
Перавагі і недахопы паветранага транспартуУ сілу спецыфічнага спосабу перамяшчэння паветраны транспарт мае як шэраг пераваг, так і істотныя недахопы, што абмяжоўвае яго прымяненне ў якасці грузавога транспарту.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia