Павітуха еўрапейская
Павіту́ха еўрапейская[2][3] (Cuscuta europaea) — від кветкавых раслін роду Павітуха (Cuscuta) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна. Звычайных каранёў і лісця не мае. Сцябло таўшчынёй да 2,5 мм, галінастае, цёмна-ружовага або ружовага колеру. Кветкі ружавата-белыя або ружовыя, па 5—8 у шарападобных суквеццях. Вяночак 2,5—3,5 мм даўжынёй. Чашачка адваротнаконусападобнай формы, 2—3 мм даўжынёй. Плод — чатырохнасенная каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Аддае перавагу тэрыторыям з залішнім увільгатненнем. Расліна-паразіт. Паразітуе на на многіх дзікарослых травах (асабліва на крапіве двухдомнай і хмелі звычайным), маладых хмызняках і дрэвах, а таксама на некаторых культурных раслінах (агрэст, парэчкі, каноплі, канюшына, бэз і інш.) СінонімыПаводле сайта The Plant List:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia