Падвей похвенны
Падве́й похвенны[1][2] (Eriophorum vaginatum) — від кветкавых раслін роду Падвей (Eriophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя. ПашырэннеПашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[3]. Цвіце ў красавіку—маі. Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia