Падкаменшчык звычайны
Падка́меншчык звычайны (Cottus gobio) — рыба атрада скарапенападобных. Народныя назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка і інш. АпісаннеЦела даўжынёй 8—10, часам да 12 см, голае, шараватае ці светла-бурае, з цёмнымі плямамі, брушка жоўта-белае. На плаўніках, акрамя брушных, цёмныя плямы. Галава масіўная, пляскатая. Вочы чырванаватыя, размешчаны на верхнім баку галавы. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі). ПашырэннеПашыраны ў прэсных водах Еўропы, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Беларускага Паазер’я. Прамысловага значэння не мае. Асаблівасці біялогііМаларухомая прыдонная рыбы. Актыўны на змярканні і ноччу, радзей днём у пахмурнае надвор'е. Жыве паасобку, хаваецца ў зарасніках водных раслін або пад камянямі (адсюль назва). Корміцца пераважна ікрой і маляўкамі іншых рыб. Полавая спеласць настае ў 2 гады. Нерастуе ў канцы красавіка — маі. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, у якое самка адкладвае 100-300 ікрынак. Самец ахоўвае ікру і моладзь. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia