Падлеснік еўрапейскі
Падле́снік еўрапейскі[1] (Sanicula europaea) — кветкавая расліна роду Падлеснік (Sanicula) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 (120)[2] см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3[2]. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі[3]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў лясах. Цвіце ў маі—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Ахоўваецца на тэрыторыі, Казахстана, Эстоніі, Вінніцкай вобласці Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[4]. Рэліктавы від. Лекавая расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia