Падсябіцце

Падсябіцце на замку ў Мальборку, Польшча

Падсябіцце — абарончая канструкцыя ў драўляным дойлідстве ў выглядзе гарызантальнай байніцы ў перакрыцці баявой галерэі, якая выступае за межы абарончых сценаў. У мураваным дойлідстве падсябіцці адпавядаюць машыкулямі.

Назва паходзіць ад выразу біць пад сабой і зафіксавана ў беларускіх і ўкраінскіх дакументах XVI стагоддзя.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-078-5
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya