Пажыццёвы сенатар (Італія)Пажыццёвы сенатар — ганаровая пасада ў Сенаце Італіі. Па канстытуцыі Італіі, атрымаць пажыццёвую сенатарскую пасаду могуць толькі былыя Прэзідэнты рэспублікі (артыкул 59, п. 1). Акрамя таго, Прэзідэнт краіны можа ганараваць гэтагым гонарам пяць грамадзян «якія ўславілі Радзіму выбітнымі заслугамі ў сферы грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і літаратуры» (артыкул 59, п. 2). Існуе праблема, ці з'яўляецца мяжа ў пяць пажыццёвых сенатараў, замацаваная ў артыкуле 59, п. 2 канстытуцыі максімальнай мяжой прызначэнняў у распараджэнні кожнага прэзідэнта ці максімальнай мяжой пажыццёвых сенатараў, прадстаўленых у Сенаце. Сумненне здаецца зараз вырашаным на карысць другога рашэння, якое, замацоўваючы максімальны лік пажыццёвых сенатараў, не дазваляе невыбраным сенатарам сур'ёзна скампраметаваць Сенат. Спіс пажыццёвых сенатараўУ тэксце выдзелены 6 пажыццёвых сенатараў, які дзеючаць цяпер.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia