Прэзідэнт Італіі
Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі (італ.: Presidente della Repubblica Italiana) — глава дзяржавы, прадстаўнік нацыянальнага адзінства і гарант канстытуцыі Італіі. Прэзідэнт з'яўляецца канстытуцыйным органам дзяржавы, які абіраецца на сумесным паседжанні палат Парламента Італіі. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 7 гадоў. У канстытуцыі Італіі ўстаноўлена, што прэзідэнтам можа быць грамадзянін Італьянскай Рэспублікі не маладзей 50-ці гадоў і які мае грамадзянскія і палітычныя правы. Пост прэзідэнта рэспублікі несумяшчальны з якой-небудзь іншай пасадай. Рэзідэнцыя прэзідэнта Італіі знаходзіцца ў Рыме, у Квірынальскім палацы. Прэзідэнты размяшчаюць памесцем у Кастэль Парцыяна, блізка ад Рыма, і Вілай Росберы ў Неапалі. У наш час прэзідэнтам Італіі з'яўляецца Серджа Матарэла, 12-ы чалавек, які займае гэту пасаду. Пасля адстаўкі прэзідэнты Італіі атрымліваюць пасаду пажыццёвага сенатара і ганаровую пасаду Ганаровага прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі. Асігнаванне на ўтрыманне прэзідэнта ІталііАсігнаванні ўстанаўліваюцца ў бюджэце краіны і складалі наступныя сумы:
Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia