Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле)
Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заполле Пінскага раёна. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Помнік рэспубліканскага значэння. ГісторыяПерад 1930 годам запольскі маёнтак стаў асноўнай рэзідэнцыяй Плятэраў пасля таго, як Пясэчна было раздзелена і распрададзена. У гэты час у Заполлі існаваў стары пейзажны парк, у якім Плятэры пабудавалі новы палац сярод цудоўных ліпавых шпалер і альтанак. Палац меў больш сціплы выгляд, чым папярэдні стары дом у Пясэчне, які быў знішчаны ў Першую сусветную вайну. Шэраг айчынных даследчыкаў палацава-паркавай архітэктуры Беларусі лічаць, што Запольскі палац паходзіць з канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. На самай справе Запольскі палац пабудаваны ў 1920-я гады[1]. АрхітэктураПалац мае рысы стыляў барока і класіцызму. Ён уяўляе сабой П-падобны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты ламаным вальмавым дахам, на галоўным фасадзе две алькежы. Цэнтральны фасад у сярэдняй частцы вылучаны класічным высокім порцікам на чатырох мураваных калонах тасканскага ордара, над якімі ўзвышаецца трохвугольны шчыт з паўкруглым акенцам. З боку парку палац меў порцік, ідэнтычны франтальнаму, размешчаны па цэнтры фасада. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Інтэр'ерПакоі ў цэнтральнай частцы (залы і кабінеты) маюць анфіладную планіроўку, бакавыя крылы з жылымі і гаспадарчыя памяшканні — калідорную. ПаркУ парку растуць векавыя дубы, клёны, каштаны і іншыя мясцовыя пароды дрэў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia